08.08.2018 / 09:14

Новы фільм з Джоні Дэпам знялі з пракату: яго кар'ера ідзе на дно 9

Фільм «Горад хлусні», адну з галоўных роляў у якім сыграў Джоні Дэп, знялі з пракату ў ЗША. СМІ звязваюць рашэнне з праблемнай рэпутацыяй акцёра.

«Горад хлусні» - брытанска-амерыканская стужка рэжысёра Брэда Фурмана. Фільм прысвечаны гісторыі расследавання забойства вядомых рэпераў Тупака Шакура і Крыстафера Джорджа Уолеса, вядомага як The Notorious B.I.G.

Планавалася, што прэм'ера «Гарады хлусні» у ЗША адбудзецца 7 верасня. Але за месяц да гэтай даты стужку знялі з пракату.

Хоць свае дзеянні аўтары фільма ніяк не пракаментавалі, шэраг амерыканскіх СМІ звязаў рашэнне з праблемнай рэпутацыяй Джоні Дэпа, выканаўцы адной з галоўных роляў у фільме.

Апошнім часам паводзіны Дэпа актыўна крытыкуе прэса і карыстальнікі сацыяльных сетак. Сярод апошніх скандалаў - судовы пазоў, які на акцёра падаў экс-менеджэр з лакацый «Горада хлусні» Грэг Брукс.

Паводле яго слоў, пасля здымак п'яны Дэп зневажаў яго, а затым двойчы моцна ўдарыў па рэбрах. Затым акцёр нібыта прапанаваў грошы за тое, каб Брукс ударыў яго ў адказ. Прадзюсар параіў Бруксу падпісаць пагадненне аб неразгалошванні інфармацыі аб паводзінах Дэпа. Пасля адмовы, кажа Брукс, яго адразу звольнілі.

Аднак толькі гэтым інцыдэнтам праблемная рэпутацыя Джоні Дэпа не абмяжоўваецца. Нядаўна часопіс Rolling Stone выпусціў прафайл, прысвечаны акцёру. У матэрыяле сярод іншага згадваюцца сур'ёзныя праблемы Дэпа з алкаголем і наркотыкамі. Раней былая жонка акцёра Эмбер Херд вінаваціла Дэпа ў хатнім гвалце.

Як піша The Hollywood Reporter, гэтак дрэнная рэпутацыя Дэпа, якая ў апошнія месяцы толькі пагоршылася, «зробіць публічную рэкламную кампанію «Горада хлусні» вельмі цяжкай». Выданне мяркуе, што менавіта з гэтым звязана зняцце стужкі з пракату.

Пры гэтым гаворка ідзе толькі пра ЗША, у іншых краінах ні пра якія змяненні ў датах выхаду фільма не паведамлялася.

19
киновед / Адказаць
08.08.2018 / 09:27
Когда снимаешься в фильмах такого свойства, сам невольно становишься преступником, входя так в образ, что уже не можешь выйти из него полностью... То же самое и с теми голливудскими целками, которые, став миллионершами в постели, вдруг на 60-ом году вспомнили, что до постели они были целками, и им захотелось денюх...
13
Бенедзікт / Адказаць
08.08.2018 / 09:36
Усё ідзе да таго, што падобна ў Галівудзе будзе арганізаваны партком Дэм. партыі, без характарыстыкі ад якога актор не атрымае ні ролі, ні славы...

А ўвогуле, усе гэтыя лева-ліберальныя выкрутасы з маральнасьцю ў Галівудзе, нічога апрача гідлівасьці не выклікаюць. Артыстычны талент рэдка калі спалучаецца з станоўчымі маральнымі якасьцямі... прафэсія актора надае спэцэфічны адбітак на асобу артыста. Гэта трэба разумець.


4
Просты беларус / Адказаць
08.08.2018 / 11:47
Травля продолжается. С эмбер херд не получилось его загнобить. Ищут другие возможности.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру