Такая выснова вынікае з абноўленай інвестпраграмы сталіцы, піша tut.by.

На нацыянальным прававым партале апублікаваная новая рэдакцыя інвестыцыйнай праграмы Мінска на 2018 год з шэрагам змяненняў. Напрыклад, зараз у ёй з'явіліся новыя і канкрэтныя месцы для будаўніцтва пастоў зарадкі для электробусаў.

Такі пост будзе на разваротным кальцы «Малінаўка» на вуліцы Ясеніна, на разваротным кальцы «Паўднёвы Захад» на Рафіева і на разваротным кальцы «Сухарава-5» на Панчанкі.

Усё гэта адбудзецца ў 2019 годзе. А значыць, туды змогуць ездзіць электробусы. Як мінімум, іх запасу ходу хопіць, каб хадзіць у гэтыя кропкі ад станцый метро «Малінаўка», «Пятроўшчына» і «Каменная Горка».

Праўда, у ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» аб новых маршрутах нічога не вядома. Там параілі звяртацца да заказчыка будаўніцтва пастоў - у «Мінсктранс». Але атрымаць аператыўны каментар не ўдалося.

Нагадаем, у 2018-2019 гадах у Мінску закупяць 60 электробусаў «Белкамунмаш». Яны выйдуць на лініі да мая. А зараз яны працуюць на маршрутах № 43, 59 і 1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0