08.08.2018 / 17:18

Новабудоўлі Мінска цяпер можна агледзець з вышыні птушынага палёту 11

Як працуе функцыя «Аэрааблёты 360» ад Flatfy і навошта гэта вам патрэбна.

Сэрвіс выбару кватэр Flatfy.by упершыню запусціў функцыю «Аэрааблёты 360» у Беларусі. Цяпер можна лёгка ўбачыць, як выглядаюць новабудоўлі з вышыні птушынага палёту, што знаходзіцца вакол іх і які краявід адкрываецца з акна будучай кватэры.

Пры выбары кватэры ў новабудоўлі, безумоўна, важны сам дом. Але не менш важна тое, што знаходзіцца вакол яго: якія дамы побач, ці ёсць паркі, стан дарог. Для гэтага мала пабачыць проста здымкі дома і аб'екты вакол комплексу на карце. Таму Flatfy пайшоў далей і даў магчымасць агледзець сам комплекс і тэрыторыю вакол з вышыні птушынага палёту.

Сёлета ў ліпені на партале з'явіліся першыя здымкі самых папулярных новабудоўляў Мінска. Кампанія працягвае працаваць над запісам аэрааблётаў і плануе павялічваць колькасць новабудоўляў, якія можна вывучыць у своеасаблівай віртуальнай экскурсіі.

Паглядзіце, як працуе «Аэрааблёт 360» на прыкладзе жылога комплекса «Прэстыжына».

Такую здымку сэрвіс выбару кватэр плануе рабіць рэгулярна, таму карыстальнікі змогуць назіраць, наколькі хутка прасоўваецца будаўніцтва, не выходзячы з дома. А таксама адшукаць адказы на пытанні:

  • Што будзе бачна з акна?
  • Ці далёка да парку?
  • Што побач з новабудоўляй?
  • Ці дастаткова месца на прылеглай да комплексу тэрыторыі?
  • Якія дарогі ў акрузе?
  • Як блізка знаходзяцца суседнія будынкі?

Каб стварыць магчымасць такога шырокага вывучэння будынкаў, некалькі квадракоптараў з прафесійнай фотаапаратурай абляцелі дзясяткі новабудоўляў Мінска.

Пасля здымкі апрацавалі і загрузілі ў спецыяльны сэрвіс на сайце, які дазваляе паглядзець аэра-аблёт 360 у зручны час і зручным месцы як са стацыянарных камп'ютараў, так і з планшэтаў ці смартфонаў. Такая магчымасць таксама даступная і ў мабільным дадатку ад Flatfy.

Цікава, што некаторыя ЖК не ўдалося зняць, бо яны знаходзяцца блізка да аэрапортаў, дзе забароненыя палёты дрона на ўзроўні яго прашыўкі.

Таксама не здымаліся ЖК на ранняй стадыі будаўніцтва, дзе, акрамя катлавана, практычна нічога няма. Гэтыя і іншыя новабудоўлі Flatfy плануе абляцець у будучыні.

Нагадаем, Flatfy.by — сэрвіс для выбару кватэр ад забудоўшчыкаў і на другасным рынку жылля. Зручны пошук у анлайн-каталогу, інфармацыя пра цэны, падрабязная карта для пошуку новабудоўляў і штотыднёвае ручное абнаўленне базы — ніколі яшчэ выбар жылля не быў такім камфортным!

*на правах рэкламы

5
Россияне разошлись. не понимая. что это не Россия? / Адказаць
08.08.2018 / 19:23
С земли смотреть страшно. нужно воздушный шар покупать. чтобы увидеть. то что архитекторы строили и им нравилось?  Какие-то коробки с квадратиками немного размалеванные среди деревьев. что похоже на какие-то казармы или бараки. Архитектуры зданий нет. дома то в ряд. то кучкой,  то через один. на что птицам наплевать. а люди внизу этого не видят. Это архитектура для россиян им нравятся такие города и дома. что для них символ новых городов. в отличии от"мещанства" европейских городов. Чисто российская застройка. которая для белорусов. как хрущевки. 
1
Вікент / Адказаць
08.08.2018 / 20:04
Ці Менск, ці Мінск, а горад любы,
заўжды ты ў сэрцы успамінам.
Ампір, шпілі, заводаў трубы
І сталінскі нагад айчыне.

Каб чысціню і працы гордасць 
зважалі як сваіх герояў. 
Усему свету мы на зайздрасць
І Менск, і Мінск тады пастроім!
3
сергей / Адказаць
08.08.2018 / 20:35
как вы,застрои,не рядитесь.все равно метр вниз пойдет,всему -свое время
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру