Ля Мастоў учора перакуліўся «Опель», у якім сям'я гродзенцаў вярталася з адпачынку на моры ва Украіне, перадае гродзенская ДАІ.

Кіроўца больш за суткі быў за рулём. Натуральна, стаміўся. Каля вёскі Маньковічы заснуў і з'ехаў у кювет. Мінівэн чатыры разы перакуліўся на праезнай частцы, лёг на дах. 19-гадовая дачка вадзіцеля ехала на заднім сядзенні справа і не была прышпіленая. Яна вылецела з салона, ад траўмаў памерла на месцы. Побач сядзеў васьмігадовы брат, які таксама нічым не быў зафіксаваны. Яго і бацьку шпіталізавалі. Жонка вадзіцеля і сябар, які ехаў на пярэднім сядзенні, сур'ёзных раненняў не атрымалі. Завялі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0