Будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу «Газпром Цэнтр» у Мінску павінна аднавіцца да канца года, паведаміў сёння журналістам старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Дзмітрый Гурыненка, перадае БелТА.

«Ёсць запэўніванні кампаніі аднавіць будаўніцтва да канца года», - сказаў Гурыненка. Ён распавёў і пра іншыя значныя праекты.

У прыватнасці, да канца бягучага або ў пачатку 2019 года плануецца прыступіць да засваення пляцоўкі «БелЭкспа», завяршаюцца праектныя работы па пляцоўцы Чэрвенскага рынку. Аднаўляюцца фасады гатэля-даўгабуда каля «Белдзяржцырка». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0