З выпускаючага рэдактара БелаПАН Андрэя Серады ў Сьледчым камітэце 7 жніўня ўзялі падпіску аб неразгалошваньні, піша радыё «Свабода».

Ён прысутнічаў на ператрусе ў офісе з 8-й да 16-й гадзіны, пасьля ператрусу яго павезьлі ў Сьледчы камітэт на допыт. Адваката ўчора да яго не дапусьцілі. Вызвалілі яго каля 22-й гадзіны. У якасьці каго дапытвалі Андрэя Сераду, невядома, ён будзе раіцца з адвакатам, паведаміла Свабодзе рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына.

Рэдактарку аддзела «Грамадзтва» парталу Tut.by Ульяну Бабаед некалькі гадзін 7 жніўня трымалі ў Сьледчым камітэце, увечары выпусьцілі. Яна на свабодзе, але ў якім статусе, невядома.

Невядома і пра статус супрацоўніка Tut.by Дзьмітрыя Бобрыка, якога таксама ўчора дапытвалі і адпусьцілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0