Грамадства4545

Партыя БНФ больш не будзе пікетаваць «Паедзем, паядзім». Шапуцька: Гэта здрада

Лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў зрабіў заяву, што ягоная арганізацыя больш не будзе ўдзельнічаць у пікетаванні рэстарана «Паедзем, паядзім», які знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад урочышча Курапаты.

«На гэты момант мы не бачым сэнсу ў пікетаванні, яно дасягнула сваіх мэтаў. На сёння ў «Паедзем, паядзім» прыходзяць толькі людзі з нізкай сацыяльнай адказнасцю. Многія прыходзяць толькі для таго, каб прапіярыцца падчас спрэчак з дэмакратычнымі актывістамі», — сказаў «НН» Рыгор Кастусёў.

Сваёй мэтай Партыя БНФ на сёння бачыць працу з дзяржаўнымі органамі, у тым ліку КДБ, каб праўда пра сталінскія рэпрэсіі была раскрытая, каб былі рассакрэчаныя архівы спецслужбаў. «Будзем працаваць не толькі ў Курапатах, але і ў іншых гарадах. А таксама збіраемся ўшаноўваць памяць іншых герояў, як гэта было нядаўна ў Лідзе з удзельнікамі паўстання 1863 года», — кажа старшыня БНФ.

Рыгор Кастусёў доўгі час вёў перамоўны працэс з уласнікамі рэстарана, але на дадзены момант зняў з сябе гэтыя абавязкі.

Іншая абаронца Курапатаў Ганна Шапуцька не падтрымлівае такі крок Партыі БНФ.

«Маё стаўленне да заявы Партыі БНФ вельмі адмоўнае. Нельга рабіць такія заявы, не сабраўшы Камітэт абаронцаў Курапатаў, бо інакш гэта выглядае, як нож у спіну, асабліва калі затрымалі лідара абаронцаў [Паўла Севярынца — «НН»]. Шкада, вельмі шкада, бо ў Партыі БНФ шмат годных сумленных людзей, але ж яны вымушаныя будуць падпарадковывацца партыйнаму рашэнню. Я заклікаю тых, каму сэрца баліць за знявагу мемарыялу, негледзячы ні на што прыходзіць на абарону і няхай гэта ўжо не будзе вахта БНФ, гэта будзе проста курапацкая вахта годных і сумленных людзей.

Лідарам БНФ, якія прынялі гэтае рашэнне ў час рэпрэсій супраць абаронцаў Курапатаў я сваёй рукі не падам і за адзіны стол не сяду. Так нельга. Гэта здрадніцкі ўчынак. Прабач іх, Божа», — сказала Ганна Шапуцька.

Каментары45

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць23

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі можна зарабіць на высяканні кустоў у Швецыі? Малады беларус падзяліўся досведам19

Памёр Мікола Люцко

Іван Краўцоў: Заявы Ціханоўскай выглядаюць крывадушнымі55

Выйшаў на волю былы старшыня яўрэйскай абшчыны ў Гродне

Трамп сказаў, што ЗША давядзецца зноў пастаўляць зброю Украіне. Пентагон адразу ж абвясціў, што ўжо пачынае пастаўкі5

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад3

«Мне было 15». Былы студэнт абвінаваціў выкладчыка і кіраўніка ансамбля «Белая Русь» у дамаганнях, якія цягнуліся каля года14

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў15

Адзін укол — і слых вяртаецца. Навукоўцы зрабілі прарыў у лячэнні глухаты1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць23

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць