Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 9 жніўня з-за спякоты, паведамілі БелТА ў Белгідрамеце.

Будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі чакаецца слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 3-8 м/с, днём па захадзе рэспублікі парывы дасягнуць 12 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 10 па паўночным усходзе да 18 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе краіны, удзень - 25-30 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе - да плюс 32.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0