Аляксандр Кабанаў

Аляксандр Кабанаў

Восьмага жніўня ў Бярозе быў затрыманы блогер, сябра АГП Аляксандр Кабанаў, паведамляе spring96.org.

Напярэдадні Кабанаў атрымаў позву, у якой паведамлялася, што ён мусіць прыйсці ў Бярозаўскі РАУС у 11.00 восьмага жніўня, бо ён з'яўляецца асобай, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс. Аднак ўжо ў РАУС блогер даведаўся, што супраць яго распачатая крымінальная справа за абразу супрацоўніка міліцыі (арт.189 КК РБ). Менавіта тады ён і быў затрыманы.

Паводле праваабаронцы Сяржука Русецкага, у дадзены момант адбываецца ператрус у бярозаўскай кватэры Кабанава па вул. Тышкевіча. Хутчэй за ўсё адбудуцца яшчэ ператрусы на сядзібным участку Кабанава у вёсцы Сашыца Бярозаўскага раёну і на хаце ў яго маці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?