Пра гэта ў сваім Фэйсбуку паведаміў кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.
«Сёння мусіў адбыцца допыт Таццяны Каравянковай з удзелам адваката. Але таму сказалі, што допыт перанесены на заўтра».
Адваката выклікаюць на 11:00 у чацвер.
Рэдактарку БелаПАН затрымалі 7 жніўня па «справе БелТА» ў доме яе бацькоў у Гродзенскай вобласці пасля вобшуку. На першым допыце яна адмовілася даваць паказанні і была затрыманая на 72 гадзіны.