10.11.2008 / 16:36

Клецкі бацюшка не паслухаў Мінкульту абноўлена 13

Настаяцель клецкага праваслаўнага прыходу айцец Матфей Белавус дамогся такі свайго: на даху былога касьцёлу дамініканскага кляштара канца ХVII ст. на мінулым пачапілі пазалочаны купал-цыбуліну.

Настаяцель клецкага праваслаўнага прыходу айцец Матфей Белавус дамогся такі свайго: на даху былога касьцёлу дамініканскага кляштара канца ХVII ст. ад мінулага тыдня блішчыць купал-цыбуліна.

а.Матфей свайго дамогся.

а.Матфей Белавус.

Былы касьцёл зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю 1-й катэгорыі, нагадвае старшыня ГА «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» Антон Астаповіч. Па яго словах, Міністэрства культуры накіравала ў Клецкі райвыканкам афіцыйны ліст, у якім паведамлялася, што дзеяньні а. Матфея пярэчыць заканадаўству, бо яны непазьбежна прывядуць да зьмены зьнешняга выгляду помніка.

Галоўны архітэктар раёну Міхаіл Смычкоўскі спачатку адмовіўся камэнтаваць усталяваньне купалу на былы дамініканскі касьцёл і рэакцыю на гэта Міністэрства культуры, спаслаўшыся на тое, што на дадзены момант знаходзіцца ў адпачынку. Але некалькі словаў на гэтую тэму ён ўсё ж сказаў. «Я не разумею, чаму вас так цікавіць гэтае пытаньне. Гэта ж царква, і купал на ёй быў у 30-я гады да пажару». Па словах галоўнага архітэктара, большую ўвагу трэба надаваць іншым аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны. «Тыя ж Радзівілімонты. Я колькі гадоў прасіў Таварыства аховы помнікаў дапамагчы. Правесьці тую кансэрвацыю. Але пакуль не згарэла, не згніло ўсё, ніхто не цікавіўся» -- кажа Міхаіл Яўгенавіч.

Айцец Матфей Белавус упэўнены, што не парушыў заканадаўства: «У мяне ёсьць неабходныя дакумэнты, фота і сьведчаньні таго, што купал на царкве быў раней». Ён будзе на царкве і цяпер, дадае настаяцель прыходу.

Сямён Печанко

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Ira-арх. / Адказаць
10.11.2008 / 18:12
Зусім не прафесійны каментар галоўнага архітэктара. Ён што, не бачыць, што архітэктура будынка зусім не праваслаўная, па-першае. Па-другое, у 30-е гады прошлага стагодзя \"цыбуліна\" была ўсталявана так сама гвалтоўна, як і зараз. Пакуль у нас такія безгустоўныя архітэктары, мы будзем бачыць падобнае згвалтаванае архітэктурнае асяродзе!
1
Міхаліна / Адказаць
10.11.2008 / 18:35
Няхай мне яшчэ нехта будзе хоць штосьці распавядаць пра пазытыўную ролю Маскоўскага патрыярхату на Беларусі!
1
Filifionka / Адказаць
10.11.2008 / 18:35
Чытаю і цешуся, што дала лататы з царквы. Ня буду я маліцца пад цыбулямі.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру