08.08.2018 / 15:00

Мясакамбінат закапаў на васьміметровую глыбіню 147 тысяч бляшанак сапсаванай тушонкі 6

Больш за 147 тысяч бляшанак сапсаваных мясных кансерваў пахавалі па ўказанні службовых асоб буйнога мясакамбіната, што месціцца ў Мінскай вобласці, піша сайт Камітэта дзяржкантролю.

У чэрвені 2017 года ў Салігорскі міжраённы аддзел фінансавых расследаванняў паступіла інфармацыя аб пахаванні вялікай партыі мясных кансерваў, якія сапсаваліся. Следчыя выявілі сапсаваную тушонку, закапаную на глыбіню каля 8 метраў.

Як аказалася, службовыя асобы мясакамбіната прыдумалі, як не адлюстроўваць нястачу прадукцыі і сыравіны. Так, перад гадавой інвентарызацыяй афармляліся фіктыўныя дакументы аб рэалізацыі ў адрас магілёўскай камерцыйнай арганізацыі фактычна знішчанай прадукцыі, а ў наступным выраблялася няўлічаная прадукцыя наўзамен знішчанай.

У дачыненні да службовых асоб мясакамбіната распачатая крымінальная справа за злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі. Шкода ад злачынных дзеянняў ацэненая ў 297 тыс. рублёў.

0
Захар / Адказаць
08.08.2018 / 16:44
Кольки сабак можна было б накармиць.
0
Driver / Адказаць
08.08.2018 / 16:47
а колькі неўлічанай прадукцыі прадаецца па гэтай схеме?
2
⋆Апрель⋆ / Адказаць
08.08.2018 / 16:54
И что же? Вопиющий факт, что ли?
Куда столько тушенки по такой цене? Кушайте сами или... закапывайте.

 Да и тушенка сейчас - полный отстой, не жалко. Жалко лишь буренок и хрюш, отдавших жизнь за просто так. )))
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру