08.08.2018 / 15:08

Пароль, праз які журналісты глядзелі БелТА, належаў «Советской Белоруссіі»? 13

Прынамсі адзін з пароляў, якім журналісты разнастайных СМІ карысталіся для платнай падпіскі БелТА, належаў органу Адміністрацыі прэзідэнта — газеце «Советская Белоруссія». Пра гэта Еўрарадыё паведаміла дасведчаная крыніца. Па словах крыніцы, паролем карысталася шырокае кола журналістаў на працягу некалькіх гадоў.

Таксама ёсць інфармацыя, што некаторыя з рэдакцыяў цягам апошніх месяцаў атрымалі папярэджанні з БелТА ў сувязі з несанкцыянаваным доступам да сваёй платнай падпіскі.

Дарэчы, цяперашні рэдактар «СБ» Дзмітрый Жук да лютага 2018 года ўзначальваў агенцтва БелТА. Можна меркаваць, што менавіта ў «СБ» узніклі тыя самыя праблемы з доступам да падпіскі, пра якія казала дырэктарка БелТА Ірына Акуловіч. 

1
LMI / Адказаць
08.08.2018 / 15:23
Я так разумею, што тут звычайная эканамічная справа, якую рэжым вырашыў пераўтварыць у БУЙНУЮ эканамічную справу і, куды без гэтага, з палітычнай афарбоўкай. Ну нашым казырькам трэба ж нешта дэманстраваць. Вось і знаходзяць пацукоў, тэрарыстаў, цэлую плошчу ламоў і сякер. Ну добра хоць вайну не пачынаюць, як тое прынята ў іх "братняга народа" і тамтэйшага цара-пахана
1
дык / Адказаць
08.08.2018 / 15:26
т.е. ответственный работник сб пустил налево  аккаунт. какая прелесть. вот что то про аресты в сб не слышно.
1
Чытач / Адказаць
08.08.2018 / 15:27
Якая IT-краіна?

Самае буйное інфармацыйнае агенства, падпарадкаванае прэзідэнту, ня ведае як мяняць паролі!
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру