Ператрус у кватэры журналіста Паўлюка Быкоўскага скончаны, яго забралі на допыт у Следчы камітэт. Пра гэта паведаміла ў сваім Фэйсбуку жонка Паўлюка Вольга.
З кватэры вынеслі ўсю камп'ютарную тэхніку, паведамляе Вольга Быкоўская.
Да Быкоўскіх прыйшлі сёння раніцай па «справе БелТА». Следчыя патлумачылі, што прыйшлі рабіць праверку па адрасе, а не да Быкоўскага асабіста, і маюць ордар пракурора.
Паўлюк Быкоўскі супрацоўнічае з «Нямецкай хваляй».
0
0
0
0
0
0