08.08.2018 / 15:50

Гара Гедыміна ў Вільні зноў адкрытая для наведвання 8

«Віленчукоў і гасцей горада зноў запрашаюць наведаць гару Гедыміна і вежу замка», — гаворыцца ў паведамленні Літоўскага нацыянальнага музея, піша delfi.lt.

Дзякуючы дадатковым мерам бяспекі, тэрыторыя гары будзе адкрытая для наведвання ад 7 да 21 гадзіны.

Гара Гедыміна была закрытая ад 4 лістапада 2017 года для аднаўленчых работ. Ад снежня мінулага года на гары было абвешчана надзвычайнае становішча праз апоўзні.

Агулам на добраўпарадкаванне гары Гедыміна больш чым за два гады было выдаткавана каля 3,7 млн еўра. Падчас аднаўлення на гары правялі археалагічныя даследаванні, былі знойдзеныя парэшткі 17 паўстанцаў Каліноўскага і, магчыма, ён сам і Зыгмунт Серакоўскі.

Археолагі таксама выявілі рэшткі будынка XVI стагоддзя.

Чакаецца, што працы па добраўпарадкаванні будуць завершаныя да 2022 года.

3
выдумка / Адказаць
08.08.2018 / 20:53
Никакая она не гора Гедимина и даже - ух ты! - Гедиминаса. Это название к ней пришпилили в 20 веке, да и то не сразу, а окончательно - только после Второй мировой войны, когда Вильню, сделав Вильнюсом в 1939 году, стали усиленными, уже советско-литовскими (ЛитССР) темпами делать летувисской, каковой она до этого НИКОГДА не была! А изначально гора именовалась Замковой с Верхним замком (никаким не "замком Гедиминаса" - опять же). С этим балаганом наименований и переименований, с этими мифами Летува продолжает жить, и, как сказал не так давно на этих страницах один вильнюсский историк, литовцы боятся, что у них отнимут эту (выдуманную ими же) "историю". А Шыбеко на этих же страницах правильно подметил, что летувисские историки так и не написали историю Литвы-Летувы в собственном изложении/пронимании для проекта Ватикана (Украина, Беларусь-Литва и Польша - в таком порядке - это сделали). Потому и не написали, что сказки было неудобно выставлять в европейском проекте. Это не дома их рождать и радоваться им.

Еще раз: никакой горы Гедиминаса нет. Это - выдумка!
3
Юзік Крулеўскі / Адказаць
08.08.2018 / 23:49
выдумка,


Як няма (то бок ніколі не было) Каўнаса, Вільнюса і г.д. Гэтыя назвы роднасныя такім як Роўна, Лёзна, Дуброўна, Гнезна...
У мяне ёсць рарытэт -- кніга графа Яўстафа  Тышкевіча 1847 г выдання "Апісанне павету Барысаўскага", дзе сярод іншага граф спасылаецца на нямецкія хронікі, дзе Вільня напісаная, як Вельна, г.зн. "ад  велетаў названая". 



Тады не было і чутна пра жамойцкае адраджэнне і яны  яшчэ не паспелі сачыніць свае забойныя  легенды!


Ну, а велеты -- люцічы мелі татэм -- ваўка. Пытанне: ну, нахалеры тады жамойты перайменавалі горад Вількамір ва Укмерге???
7
Inger / Адказаць
09.08.2018 / 09:43
Юзік Крулеўскі, nie blytajcie, kali laska, pierajmienavannie z varyjantami nazoúnictva ú roznych movach. Vos' kali Ruski z Karalajczaú/Koenigsberga zrabili Kaliningrad, a z Tylzhy Savieck - heta pierajmienavannie, a Vil'na-Vilnius, Olita-Alytus, Kovna-Kaunas - heta zvyczajna taja samaja nazva u roznych moúnych varyjantach. Z tym, szto na aficynym poliu úzho czyja úlada taho i prava...
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру