08.08.2018 / 17:03

Жоўтыя вазы на праспекце пакуль што перафарбоўваць не будуць, бо на гэта няма грошай 17

Жоўтыя вазы на гістарычнай балюстрадзе на праспекце Незалежнасці сёлета перафарбоўваць не будуць. Гэта зробяць на 1 мая 2019 года, паведамілі Tut.by ў «Гаррэмаўтадары».

У маі гэтага года вазы на гістарычнай балюстрадзе ў раёне цырка пафарбавалі ў неўласцівы ім жоўты колер. Адным мінчукам такое рашэнне спадабалася, а іншыя склалі петыцыю супраць. Справа ў тым, што перафарбоўка ваз ў жоўты колер парушыла кампазіцыю праспекта і першапачатковую архітэктурную ідэю.

Таму яшчэ ў маі камітэт архітэктуры Мінгарвыканкама выслаў у «Гаррамаўтадар», на балансе якога знаходзіцца балюстрада, загад на ліквідацыю парушэнняў. «Гаррамаўтадар», у сваю чаргу, звярнуўся па рэкамендацыі ў Міністэрства культуры.

Мінкульт прапанаваў дарагое рашэнне па аднаўленні фарбавальнага слоя, на які ўжо патрацілі бюджэтныя грошы ў гэтым годзе. У тым ліку таму кіраўніцтва горада вырашыла, што да наступнага года вазы чапаць не будуць.

0
Дмитрий / Адказаць
08.08.2018 / 17:05
"...Минкульт предложил дорогостоящее решение по восстановлению покрасочного слоя, на который уже потратили бюджетные деньги в этом году..." За счет личных средств руководства «Горремавтодора» не судьба перекрасить? Можно и их же силами, на будущее, что бы думали сначала...
1
Танчык / Адказаць
08.08.2018 / 17:17
Вось чаму на іх дурніну заўседы грошы есць, а на справядлівыя патрабаванні падаткаплацельшчыкаў няма? "Гаррамаўтадар" парушыў кампазіцыю праспекта (!) і першапачатковую архітэктурную ідэю (!), а нам яшчэ цэлы год глядзець на гэту пачврнасць і плявацца? Хай перафарбоўвае за свой рахунак, выпраўляе памылку. Ці ен таксама "вышэй за Бога"?
5
⋆Апрель⋆ / Адказаць
08.08.2018 / 17:53
Вряд ли, для Горремавтодора это были бы существенные деньги. Банок десять "акрилки", грунт и работа хохлов-шабашников - они гораздо больше на своих корпоративах проедают.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру