7 жніўня ў Рагачоўскім раёне мужчына ехаў п'яным з сябрамі на рыбалку на машыне стрыечнага брата. Па дарозе кіроўца не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. У выніку ДТЗ кіроўцу і двух пасажыраў шпіталізавалі, паведамляе Следчы камітэт.

Падчас медыцынскага агляду ў кіроўцы знайшлі 3,68 праміле алкаголю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0