08.08.2018 / 19:22

Мужчына таемна аформіў анлайн-крэдыт на сваю знаёмую 2

21-гадовы хлопец таемна аформіў на сваю знаёмую анлайн-крэдыт, паведамляе БелТА.

Малады чалавек прапанаваў дзяўчыне зарабіць 500 рублёў. Для гэтага ёй неабходна было даць інфармацыю аб сваёй банкаўскай карце для залічэння на яе 3 тысяч рублёў, якія нібыта зарабіў хлопец — каб ён мог іх зняць. Пазней махляр незаўважна ад дзяўчыны ў яе мабільным тэлефоне абраў укладку банка, кліентам якога яна з'яўляецца, і на яе імя аформіў анлайн-крэдыт на суму 3,5 тысячы рублёў.

Пацярпелая звярнулася ў міліцыю пасля таго, як супрацоўнікі банка нагадалі ёй пра неабходнасць пагашэння крэдыту.

Мужчыну пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

1
Змiцер / Адказаць
08.08.2018 / 21:20
За такiя подласцi, трэба даваць больш , каб i iншым была навука .
0
лол> / Адказаць
09.08.2018 / 18:27
паведамляе БелТА...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру