08.08.2018 / 19:46

Грэцыя адмаўляе святарам РПЦ у візах праз канфлікт Канстанцінопаля і Масквы 18

Некалькі святароў Рускай праваслаўнай царквы паскардзіліся на праблемы з атрыманнем шэнгенскіх віз праз консульства Грэцыі. Як высветліла BBC, гэта звязана з канфліктам паміж РПЦ і Канстанцінопальскім патрыярхатам з-за магчымай аўтакефаліі Украінскай царквы — стварэннем на Украіне самастойнай праваслаўнай царквы.

Пра тое, што ў святароў РПЦ узнікаюць праблемы з атрыманнем грэчаскіх віз, стала вядома на гэтым тыдні.

Настаяцель храма Сергія Раданежскага ў Маскве Віктар Бікс распавёў РІА Новості і РБК, што хацеў разам з сям'ёй паехаць на Афон, але яму прыйшла адмова ў шэнгенскай візе з фармулёўкай «няма абгрунтаванняў знаходжання на тэрыторыі Грэцыі».

У канцы ліпеня ў візе адмовілі яшчэ аднаму маскоўскаму святару, намесніку кіраўніка царкоўнага аддзела па дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Аляксандру Алешыну. Ён распавёў Бі-бі-сі, што ўжо быў у Грэцыі шмат разоў і ніколі не атрымліваў адмоваў у візах.

Прадстаўнік грэчаскага консульства ў Маскве адмовіўся адказваць на пытанні BBC.

«Гэта палітыка грэчаскага ўрада. Цяпер святары РПЦ успрымаюцца як патэнцыйныя шпіёны і агенты ўплыву», — распавяла крыніца, блізкая да Канстанцінопаля.

Пра тое, што праблемы з візамі ў святароў звязаныя з працэсам аўтакефаліі ва Украіне, BBC расказала крыніца ў РПЦ і пацвердзіла крыніца, блізкая да Канстанцінопаля.

4
Охтас / Адказаць
08.08.2018 / 20:10
Ну и гут. Нечего шпионам и владельцам свечных заводиков марки "РПЦ" ездить к священникам в Грецию, пусть и дальше трясут свою паству в росиющке.
3
З...лы беларус / Адказаць
08.08.2018 / 20:14
Прыемная навіна. Сапраўдныя праваслаўныя не ёсьць маскоўскія засланцы . Пачаў трохі паважаць грэкаў не толькі за гістарычнае мінулае ...
4
Мікола))) / Адказаць
08.08.2018 / 20:18
нашая хрысьціянская вера прыйшла з Канстантынопалю ды Рыму. Ніякае Масквы і РПЦ тады не існавала і ў праекце.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру