08.08.2018 / 20:50

Блізкія затрыманых журналістаў Tut.by і БелаПАН перадалі пасылкі на Акрэсціна ФОТЫ 3

Сваякі і блізкія затрыманых журналістаў Tut.by і БелаПАН 8 жніўня змаглі перадаць пасылкі з неабходнымі рэчамі ў ІЧУ на Акрэсціна. Супрацоўнікі ўстановы не прынялі для перадачы мясныя вырабы, цыгарэты, а таксама лісты ад блізкіх, паведамляе Tut.by.

Сярод затрыманых апынуліся рэдактары і журналіст Tut.by — Марына Золатава, Ганна Калтыгіна, Галіна Уласік і Ганна Ермачонак, а таксама палітычны аглядальнік БелаПАН Таццяна Каравянкова. У Золатавай і Калтыгінай — непаўналетнія дзеці.

Фото: Дарья Бурякина, TUT.BY

1
Алесь / Адказаць
08.08.2018 / 22:27
Што за вычварэннi у гэтай краiне..... !? Ну нiяк не месьцiцца у самыя сьмелыя меркаваннi.
0
Грэта / Адказаць
09.08.2018 / 09:28
Якія злачынцы знайшліся! толькі турма, толькі камера! Што з нашай краінай робіцца!
0
Бася / Адказаць
09.08.2018 / 11:38
меня смущают действия органов по этой статье: что там такого криминального что надо обыски производить и сажать в тюрьму? чтото адвокаты в рб зря хлеб едят, уверена, что можно было не пускать в офисы или по крайней мере всюду
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру