Увечары ў сераду, 8 жніўня, курс расійскага рубля працягнуў падзенне, да 20:10 даляр ЗША падаражэў да 65,2 расійскага рубля.

Такім чынам, расійскі рубель вярнуўся да ўзроўню лістапада 2016 года. 30 лістапада 2016 года таргі за даляр апускаліся да адзнакі 65,39 расійскага рубля.

Біржавы курс еўра падчас таргоў 8 жніўня таксама вырас і дасягнуў адзнакі 75,49 расійскага рубля.

Падзенне адбылося пасля пасля паведамленняў пра планы ЗША ўвесці новыя санкцыі супраць Расіі, якія на гэты раз закрануць аперацыі і актывы дзяржаўных банкаў на тэрыторыі Штатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0