Партал Tut.by адрэагаваў на публікацыю аглядальніка «Советской Белоруссіі» Дзмітрыя Крата, у якой ён своеасабліва пракаментаваў справу затрыманых журналістаў па скарзе БелТА.
Журналіст «Советской Белоруссіі» Крат: За сітуацыяй вакол TUT.by назіраю са злараднасцю
Tut.by адказаў, што кіраўніцтва партала ў пастаянным рэжыме ўсімі магчымымі спосабамі падтрымлівае затрыманых калег.
«Рэдакцыя Tut.by не жадае героям, працытаваным у гэтай нататцы, каб ні ім, ні іх сябрам або калегам не давялося прывыкаць да не самага «зручнага ў побыце» ізалятара. А калі гэта раптам калісьці адбудзецца, мы прыкладзем усе намаганні, каб назіраць за сітуацыяй і асвятляць яе без злараднасці»,
— паведаміў Tut.by.