08.08.2018 / 23:08

Анна Северинец о «деле БелТА»: Это ещё не 37-ой… 13

Правільна пішуць у каментарах: гэта яшчэ не трыццаць сёмы. Гэта трыццаты. Тады яшчэ на допытах не білі, і нават, як успамінае Мікола Улашчык, іншы раз той, каго дапытвалі, хапаў за грудкі таго, хто дапытваў. Тады яшчэ людзі віталі арышты сваіх калег не з-за страху, а таму, што ім было зларадасна - ну, ці яны сапраўды лічылі, што бяруць «за справу». Тады і даносы пісаліся не з-за страху, а свядома - ціпа за праўду. І таксама нармальным людзям станавілася ўжо няёмка і непрыемна ад таго, што адбываецца, і некаторыя нават пісалі адкрытыя лісты і хадзілі па кабінетах прасіць вызвалення калегам, і таксама тым, хто першым пападаў пад каток, было зусім незразумела, як сябе цяпер паводзіць, і яны хто пагаджаўся супрацоўнічаць, хто спрабаваў лавіраваць, хто пісаў пакаянную.

Мы абсалютна нічым не адрозніваемся ад тых людзей ў трыццатым. Раней мне падавалася, што чалавецтва неяк пасталела за дваццатае стагоддзе - але не. І чалавецтва не пасталела, і таталітарныя рэжымы жывуць і развіваюцца па адных і тых жа законах. У трыццаць сёмым людзі адчувалі, што жывуць у вар'ятні, яны гэтаксама не разумелі, што адбываецца, як сёння не разумеем іх мы.

І не магу я ўратаваць сябе ад жудаснага, але выразнага пачуцця, што я назіраю за гэтым усім з дуракаватай нейкай цікавасцю і ідыёцкай надзеяй, што, назіраючы на свае вочы, я зразумею нарэшце, як яно адбываецца. Як гэта можа быць: каб чалавек, страціўшы чалавечае, пісаў заявы ў СК, плявузгаў на няшчасных маці, якіх кінулі за краты, адчуваў зларадства, калі калегі ў турме, сядзеў на працоўным месцы і вёў усе гэтыя допыты з поўным адчуваннем сваёй праўды і сур'ёзнасці - і ўсё гэта кацілася б у вар'ятню.

І яшчэ хацелася б зразумець, як гэта ўсё спыніць на гэты раз.

Гэта вельмі, вельмі дрэнны знак для нас усіх, што замест масавых гучных звальненняў з БелТА мы сёння маем словы гэтага чалавека з нейкага дзяржаўнага СМІ. Не хачу запамінаць ані імя ягонага, ані СМІ.

3
вусцішны троль / Ответить
09.08.2018 / 00:33
Дзякуй Ганна - вельмі трапна, дакладней і не скажаш!
3
Дзяніс / Ответить
09.08.2018 / 01:54
 ??? Рэпрэсіі пачаліся ўжо ў 1918 годзе. Паўночныя лагеры, у прыватнасці, Салавецкі, былі ўтвораныя ў 1919 годзе. Барацьба з "кулакамі" - канец 20-ых - пачатак 30-ых, першыя шпіёнскія працэсы - канец 20-ых... І ў нас ужо даўно не ўмоўныя "трыццатыя": і катаванні, і шпіёнаманія і г.д. - усё даўно прысутнічае.
2
Valar Morghulis, кансервы / Ответить
09.08.2018 / 04:49
Ай-яй-яй. Вось чалавек, які адкрыта называў усіх беларускамоўных фашыстамі, які другое дзесяцігоддзе вядзе прапаганду "рускага свету" на Беларусі, друкуе памфлецікі аб тым, як добра беларусам было пад акупацыяй, які нам з нашага ж мікрафону тлумача, што без рускай мовы і савецкай спадчыны мы, беларусы, непаўнавартыя ўнтэрменьшы... Раптам ён ваш герой. Раптам ён - сумленне нацыі... І тое, што ён здае сваіх супрацоўнікаў гэтак жа лёгка, як здаваў сваіх кліентаў, вас не бянтэжыць. Вам патрэбны герой, вам патрэбна вашае віртуальнае змаганне.
І ўсе тут.баеўскія тролі, што "тапілі" за Крым і Данбас, за стабільнасць і прарасійскую пазіцыю свайго наймальніка, зараз "топяць" за тое, што няма тут свабоды слова, што тут 37-ы год... І сонм фэйсбучных героеў заліўся плачам разам з імі. 
Ён заўсёды быў часткаю гэтай сістэмы, гэтаксама як любы "крэпкі хазяйствінік". Ніхто ж не раве, калі раптам якога жкг-шніка схопяць. Таму,  калі сістэма сажрэ свайго прыстасаванца  - аднім ворагам беларушчыны будзе меней. Гэта добра, і трэба дапамагаць падобным працэсам. Трэба дапамагаць сістэме знішчаць саму сябе.
Гэта і ёсць палітыка. А вас "развялі", як заўжды, таму вам нічога ня свеціць у гэтым жыцці, бо вы занадта любіце падманвацца дзеля таго, каб лавіць хайп і лайкі. Бо як звычайныя саўкі, вы жывеце толькі момантам, самапаўторным мемам неўміручага Сталіна, які сядзіць у кожным з вас. 
А вайна - гэта шлях. Гэта шлях падмана. І яна ніколі не спыняецца. Усе саўкі павінны памерці.  Альбо забівайце саўка ў сябе, альбо не крыўдуйце.
Показать все комментарии/ 13 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера