08.08.2018 / 23:28

Найноўшыя беларускія браневікі ўпершыню заўважылі ў Афрыцы 2

Чатыры браніраваныя машыны «Кайман» паказалі 7 жніўня на вайсковым парадзе ў гонар 58-годдзя незалежнасці Кот-д'Івуара, паведамляе Tut.by са спасылкай на «вайсковы блог «Цэнтра аналізу стратэгій і тэхналогій». «Кайманы» знаходзяцца на ўзбраенні мясцовай жандармерыі.

«Кайман» распрацаваны спецыялістамі ААТ «140-ы рамонтны завод». Машына здольная зберагчы экіпаж ад куль і аскепкаў. У лабавой частцы абарона «Каймана» вышэйшая, чым у БТР-80. Браня, адпаведная пятаму класу, упэўнена трымае бранябойна-запальныя кулі са снайперскай вінтоўкі СВД. Прадугледжана ў «Кайманах» і супрацьмінная абарона — днішча выканана часткова ў выглядзе літары V, падлога ў месцах размяшчэння дэсанта і экіпажа узмоцнена дадатковай бранёй.

1
трое в квадрате / Адказаць
09.08.2018 / 07:58
Консервная банка для парадов в нищих странах
1
сік / Адказаць
09.08.2018 / 08:24
Ражно гарадзецкага саўгаснага аўтапрама з кітайскім нутром зацюхалі цёмным людзям
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру