09.08.2018 / 07:26

Суд Венесуэлы дазволіў затрымаць лідара апазіцыі з-за замаху на Мадура

Вярхоўны суд Венесуэлы дазволіў затрымаць аднаго з лідараў апазіцыі, дэпутата і былога старшыню парламента Хуліа Борхеса, пишуць инфармагенцтвы. Прэзідэнт краіны Нікалас Мадура вінаваціў яго ў датычнасьці да замаху на сябе.

Борхес, які знаходзіцца ў Калумбіі, назваў апошні замах на Мадура «фарсам». Паводле яго сцвярджэння, інцыдэнт павінен быў стаць падставай для пераследу праціўнікаў прэзідэнта.

У справе аб замаху затрыманыя шэсць падазраваных. Таксама паведамлялася аб затрыманні шэрагу журналістаў.

Замах на Мадура быў здзейснены 5 жніўня ў час публічнага выступу прэзідэнта ў Каракасе. 

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру