Мінабароны Іспаніі расследуе інцыдэнт, падчас якога адзін са знішчальнікаў падчас вучэнняў выпадкова выпусціў ракету над Эстоніяй, піша bbc.com.

Гэта было ў аўторак, 7 жніўня, у раёне паўднёва-заходняй Эстоніі, дзе праводзіліся вучэнні НАТА.

Іспанскі знішчальнік базаваўся ў Літве.

Ракета класа паветра-паветра не зрабіла шкоды і павінна была самазнішчыцца.

Эстонскія вайскоўцы шукаюць яе рэшткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0