09.08.2018 / 08:55

Азаранка не дагуляла матч з-за дажджу

Вікторыя Азаранка не дагуляла матч супраць брытанкі Ёханы Конты ў другім крузе турніру «Роджерс Кап» у Манрэалі. Паядынак давялося спыніць у другім сэце з-за дажджу. Лік пры гэтым быў 6:3, 3:0 на карысць брытанскай тэнісісткі, паведамляе tut.by.

Матч будзе дагуляны сёння не раней за 19.30 паводле беларускага часу.

У першай сустрэчы турніру ў Манрэалі беларуская спартоўка разграміла прадстаўніцу Францыі Крысціну Младзенавіч.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру