Увечары 8 жніўня віцебскім выратавальнікам паступіла паведамленне, што два чалавекі страцілі прытомнасць ў калодзежы на прыватным падворку, піша сайт МНС.

Высветлілася, што ў бетонным калодзежы глыбінёй 4 метры знаходзяцца двое мужчын, - сын і бацька. Старэйшы мужчына рабіў гідраізаляцыю ўнутры новага каналізацыйнага калодзежа бітумнай масцікай, надыхаўся парамі і страціў прытомнасць. Сын палез яго ратаваць і таксама, надыхаўшыся парамі, не змог самастойна вылезці. Жонка бацькі выклікала ратавальнікаў.

Мужчын паднялі на паверхню і адвезлі ў таксікалагічнае аддзяленне бальніцы ў стане сярэдняй цяжкасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0