09.08.2018 / 09:49

У жыхара Гродна за п'яную язду канфіскавалі «БМВ Х5», набыты ў крэдыт 1

Пра гэты выпадак піша сайт ДАІ Гродзенскай вобласці. У канцы мінулага года сужыцелька гродзенца Х. узяла на сваё імя два крэдыты, а ён прыгнаў для яе з Масквы «БМВ Х5», якую зарэгістраваў на сваё імя.

20 студзеня Х. трапіўся за рулём п'яны і атрымаў штраф у 66 базавых велічынь з пазбаўленнем правоў на тры гады. Але 9 мая Х. зноў сеў за руль п'яны, хоць і разумеў, што закон парушае.

У той дзень яны з суседам папрасілі жонку адвезці іх на рыбалку. Яна адказала, што зробіць гэта, калі скончыць хатнія справы. Тады Х. ўзяў ключы ад машыны і пайшоў. Жонка пабегла следам на вуліцу і прасіла нікуды п'яным не ехаць, але атрымала адмову.

Праз непрацяглы час сусед паведаміў, што Х. патэлефанаваў і расказаў пра ДТЗ. Разам яны паехалі на таксі ў садовае таварыства «Хімік-1», дзе ўбачылі, што «БМВ Х5» урэзалася ў трубу цеплатрасы.

Каб выратаваць уседарожнік ад канфіскацыі, жонка паўтарала міліцыі, што за стырном была яна. Але пасля дала следчаму праўдзівыя паказанні.

З улікам чыстасардэчнага раскаянне і наяўнасці на ўтрыманні малога дзіцяці, суд вызначыў паўторніку пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на год і тры месяцы без накіравання ў выпраўленчую ўстанову з пазбаўленнем правоў на пяць гадоў і штрафам у памеры 140 базавых велічынь.

Аўтамабіль «БМВ Х5» канфіскаваны.

0
Дмитрий / Адказаць
09.08.2018 / 21:58
Богатый парень-рубаха. Дурней учат!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру