У Гомельскім раёне сутыкнуліся дзве фуры, у выніку ДТЗ загінуў адзін з кіроўцаў, паведамілі БелТА ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

Аварыя адбылася 8 жніўня прыкладна а 23.40. На аўтадарозе М10 (мяжа РФ - Гомель - Кобрын) 28-гадовы кіроўца грузавога «Мерсэдэса», як мяркуецца, з-за няправільна абранай дыстанцыі сутыкнуўся з другога фурай «Мерсэдэс», якая рухалася ў спадарожным напрамку. Там за рулём знаходзіўся 48-гадовы кіроўца. У выніку сутыкнення 28-гадовы кіроўца, жыхар Гродзенскай вобласці, ад атрыманых траўмаў памёр на месцы. Рамянём бяспекі ён прышпілены не быў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0