10.08.2018 / 08:16

Синоптики: 10 августа - жара до + 32, потом погода начнет меняться 1

Оранжевый уровень опасности объявлен в Беларуси 10 августа из-за жары, сообщили БелТА в Республиканском центре по гидрометеорологии, контроле радиоактивного загрязнения и мониторинга окружающей среды Минприроды.

Будет переменная облачность, преимущественно без осадков. Ветер прогнозируется юго-восточный, южный 5-10 м / с, днем по западу страны порывы достигнут 14 м / с.

Температура воздуха ночью составит от 11 по востоку до 19 градусов тепла по юго-западу. Днем прогнозируется 25-30 выше нуля, по юго-западу - до плюс 32.

В следующие дни погода начнет изменяться: циклон принесет из Западной Европы дожди и похолодание.

0
Студэнты філфака БДУ / Ответить
10.08.2018 / 10:05
Афіцыйныя перакладныя слоўнікі, як, дарэчы, і больш аўтарытэтныя крыніцы — тлумачальныя (ТБСМ, ТСБЛМ), падаюць «вышэй» у значэнні прыназоўніка для канструкцый накшталт «вышэй локця», «вышэй узроўню», «вышэй нуля» (тое самае датычыць і слова «ніжэй»). «Ён узяў мяне вышэй за (як, чым) локаць» — гучыць надта штучна, бязглузда, праўда ж? Тут прыслоўе ў вышэйшай ступені параўнання «вышэй» выступае акурат як прыназоўнік, сінанімічны прыназоўніку «над». Не выдумляйце новае мовы, шаноўная рэдакцыя, бо вы яе папросту не ведаеце і не маеце на гэта ніякага права. Зрэшты, класікі беларускае літаратуры таксама з вамі не згодныя. Паспрабуйма падставіць «за» ў наступныя сказы (адразу варта сказаць, што гэта немажліва; ува ўсіх гэтых прыкладах «вышэй/ніжэй» выступае ў якасці прыназоўніка, а не прыслоўя ў вышэйшай ступені параўнання):

Медсястра, пажылая жанчына ў белым халаце, разбінтоўвае яго адарваную вышэй калена ножку і строга супакойвае... (Янка Брыль. Золак, убачаны здалёк.)

— На каня я воз во які кладу! — Падняў ён руку вышэй свайго росту. (Васіль Быкаў. Круглянскі мост.)

Правая рука вышэй кісці адсечана, левая - наўскос, засталіся на вузкім абрэзку мезены і безыменны пальцы. (Уладзімір Караткевіч. Сівая легенда.)

— Што ж! Вышэй пят не падскочыш! Заўтра дапішам. (Змітрок Бядуля. Летапісцы.)

Падняўся вышэй папараці. (Рыгор Барадулін. Здубавецця.)

І хоць зубраўцы бессаромна разглядвалі яе, голую, яна нават і не спрабавала засланяць рукою ні тое, што было вышэй жывата, ні тое, што было ніжэй яго. (Янка Сіпакоў. Русалка.)

Ён і ў ручай не пойдзе, калі там вады вышэй калена… (Іван Мележ. У гарах дажджы.)

Калі кажушком і світай, згамтанымі разам, ён абкруціў дрэва вышэй пілы і перацягнуў сваёю папружкай, звон і сапраўды стаў глушэйшы. (Кузьма Чорны. Пошукі будучыні.) 

— Мабыць, свята такі сёння, — пасля развагі прамовіў дзед Стукач, кінуўшы на зямлю лапаць, і пачухаў галаву ніжэй лысіны. (Якуб Колас. У палескай глушы.)

Усё адзенне іх складалася з адной спадніцы вышэй калень, зробленай з чароту. (Янка Маўр. У краіне райскай птушкі.)

Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера