09.08.2018 / 12:08

Рэдактар «Советской Белоруссіі»: Не бачу пераследу журналістаў 12

Галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссія» Дзьмітрый Жук заявіў Свабодзе, што ў справе з затрыманьнямі супрацоўнікаў БелаПАН, Tut.by і іншых выданьняў ён ня бачыць перасьледу журналістаў.

«Я ня бачу ніякага перасьледу журналістаў. Пакуль тое, што я бачу з афіцыйных крыніц, гэта справа пра крадзеж інфармацыі, пра несанкцыянаваны доступ. Усё, кропка, камэнтары скончаны», — сказаў Дзьмітры Жук.

Ці насамрэч праблемы з доступам да платных акаўнтаў БелТА ўзьніклі ў газэты «Советская Белоруссія», з чаго і пачалася ўся «справа БеЛТА», як паведаміла «Еўрарадыё» са спасылкай на ўласныя крыніцы?

Намесьнік галоўнага рэдактара газэты Сяргей Гардзіенка на гэта пытаньне адказаў нам: «Цяпер на гэты конт мы нічога не камэнтуем».

0
Люстэрка / Адказаць
09.08.2018 / 12:57
"Несанкцыянаваны доступ" здарыўся менавіта тады, калі таварыш рэдактар СБ Жук кіраваў БеЛТА. Службовая асоба не ведала, што робіцца ў тым, чым яна кіруе? На гэта ёсць артыкул "службовая халатнасць".
1
Люстэрка / Адказаць
09.08.2018 / 13:08
Калм Жук кіраваў БелТА, СБ брала ў БелТА навіны па платнай падпісцы.То бок Якубовіч уключаў комп, уводзіў свой пароль і спакойна "тырыў навіны". Потым СБ узначаліў Жук. Уключыў комп, каб перадрукаваць навіны са сваёй старай канторы ў новую. Увёў пароль, а ён не ўвёўся. Можа трэба было Якубовічу патэлефанаваць і запытацца правільны пароль? А не маскі-шоў з затрыманнямі ладзіць? Дарэчы, Якубовіча дапыталі? Як там у яго, усё працавала? Без збояў?
0
радашковец / Адказаць
09.08.2018 / 14:08
Пан Жук бачыць і назірае прывесы,надоі,дэкалітры,правы неграў у Буркіна-Фасо,усходняга суседа,папяццот.....На ўсе астатняе зрок і слых засланіла
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру