09.08.2018 / 12:22

Сведак па «справе прафсаюзаў», якія адмовіліся ад паказанняў супраць Фядыніча і Комліка, забрала з дому міліцыя 9

Раніцай 9 жніўня дахаты да ўсіх сведак, якія адмовіліся ад раней дадзеных паказанняў па справе незалежнага прафсаюза РЭП, прыехала міліцыя.

Гэтую інфармацыю паведаміла «Салідарнасці» крыніца ў прафсаюзе:

- Іх прымусова забралі ў пракуратуру. Адна жанчына не хацела адчыняць дзверы. Ёй прыгразіў участковы: будзем ламаць дзверы.

Суразмоўца дапоўніў, што сведак не папярэдзілі аб выкліку ў пракуратуру загадзя - таму яны засталіся без падтрымкі адваката.

- Так, людзей сапраўды прэвентыўна прывезлі ў пракуратуру Мінска. Без позваў, без нічога, - пракаментаваў «Салідарнасці» сітуацыю кіраўнік прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч за некалькі хвілін да пачатку чарговага дня суда. - Проста забралі і павезлі: каго участковы, каго людзі ў цывільным.

Па маёй інфармацыі ў пракуратуру даставілі трох чалавек - Герасіменка, Есіповіч і Грынцэвіч. Справа ў тым, што яны адмовіліся ад сваіх першапачатковых паказанняў, таму суд пастанавіў, каб пракуратура апытала іх на прадмет, які ціск на іх быў аказаны дазнавальнікамі, - пракаментаваў сітуацыю ён.

9 жніўня ў судзе працягваецца разгляд справы прафсаюза РЭП - кіраўніка арганізацыі Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара Ігара Комліка абвінавачваюць у незаконным атрыманні сродкаў на рахунак у замежным банку «з мэтай асабістага ўзбагачэння».

27
Уладзимер / Адказаць
09.08.2018 / 12:32
Кали была пастанова суда , то якия пытанни?
0
user / Адказаць
09.08.2018 / 13:33
Уладзимер, пытанні, што справа сфальсікавана.
0
Йа / Адказаць
09.08.2018 / 13:44
Уладзимер, ломать двери тоже суд ментам разрешил?
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру