09.08.2018 / 12:23

У Пінску падлетак угаварыў скокнуць з тарзанкі дзяўчыну, якая не ўмела плаваць. А пасля загінуў, ратуючы яе 4

У Пінску, ратуючы дзяўчыну, патануў 16-гадовы хлопец. Як паведамляе БелТА, няшчасны выпадак адбыўся 8 жніўня прыкладна ў 17:00.

Ілюстрацыйны здымак. Фота Wikimapia 

Паводле папярэдняй інфармацыі, кампанія маладых людзей адпачывала за горадам на беразе Прыпяці. Нягледзячы на тое, што купацца ў гэтым месцы забаронена, двое хлопцаў забаўляліся скачкамі з тарзанкі і прапанавалі скокнуць дзяўчыне, якая знаходзілася з імі. Спачатку яна адмовілася, паколькі не ўмела плаваць, але хлопцы яе ўгаварылі.

Пасля скачка ў ваду дзяўчына стала тануць. Маладзёны паспрабавалі яе выратаваць, але самі пайшлі на дно. Людзі, якія знаходзіліся побач, выклікалі ратавальнікаў і дапамаглі выбрацца дзяўчыне і аднаму хлопцу. Работнікі выратавальнай станцыі дасталі з вады 16-гадовага юнака. Вярнуць яго да жыцця не атрымалася.

1
всё ясно / Адказаць
09.08.2018 / 13:36
дурость не знает границ...
3
30 / Адказаць
09.08.2018 / 14:44
Лучше бы предложил научить её плавать, в процессе бы и полапал за разные места. Совсем нет мозгов у современной молодежи. 
1
asd / Адказаць
09.08.2018 / 17:59
Дурень!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру