17.08.2018 / 11:23

Дзе і як утылізаваць бытавыя прыборы ў Мінску 2

Сучасны чалавек не ўяўляе свайго жыцця без электроннай тэхнікі і электрапрыбораў. Штогод колькасць самых разнастайных гаджэтаў і «памагатых у побыце» толькі павялічваецца. Пагоня ж за новым дызайнам і ўдасканаленымі тэхналогіямі нярэдка скарачае іх тэрмін службы. Таму пытанне, што рабіць з сапсаванымі альбо «маральна састарэлымі» мабільным тэлефонам, лядоўняй, пральнай машынкай, электрачайнікам і як правільна ўтылізаваць такога роду тэхніку, рана ці позна паўстае перад кожным.

Для жыхароў Мінска вырашэнне ўсіх гэтых пытанняў не ўяўляе вялікай праблемы. У сталіцы створаны спрыяльныя ўмовы для таго, каб непатрэбная электронная тэхніка і электрапрыборы патрапілі не ў кантэйнер для смецця, а былі ўтылізаваныя належным чынам.

Бытавую тэхніку можна здаць у некаторыя пункты прыёму другаснай сыравіны (з адным са спісаў можна азнаёміцца тут). А можна скарыстацца паслугамі арганізацый, якія спецыялізуюцца на скупцы, перапрацоўцы і ўтылізацыі электрапрыбораў і электроннай тэхнікі і маюць ліцэнзію на працу з каштоўнымі металамі. Дарэчы, каштоўныя металы, здабытыя ў працэсе перапрацоўкі, папаўняюць Дзяржфонд Беларусі.

На гэты момант у Мінску працуюць дзве арганізацыі, якія прымаюць бытавую тэхніку ад насельніцтва. Спектр прапанаваных імі паслуг і расцэнкі фактычна не адрозніваюцца. Можна самастойна прывезці тэхніку ў пункт прыёму і атрымаць за яе грошы. А можна замовіць бясплатны вываз буйнагабарытнай тэхнікі з кватэры, дому, гаража (грашовае ўзнагароджанне ў такім выпадку не прадугледжана). Адпаведна выбар, куды звярнуцца, каб пазбавіцца ад непатрэбнай тэхнікі, залежыць толькі ад уласных пераваг і месцазнаходжання пунктаў прыёму.

ААТ«БелВТІ»

belvti.com

Пункт прыёму: вул. Славінскага, 1.

Гадзіны працы: панядзелак — пятніца з 8.00 да 20.00, субота — з 8.00 да 17.00 (без перапынку на абед)

Кантактныя тэлефоны: +375 17 369 83 63, +375 17 369 83 23, +375 29 626 88 57

Арганізацыя ажыццяўляе:

  •  Прыём тэхнікі ад насельніцтва за грошы пры ўмове самастойнай дастаўкі тэхнікі ў пункт прыёму. Грашовая ўзнагарода — ад 20 капеек за кг (абавязковая ўмова — тэхніка павінна быць камплектнай і ўтрымліваць асноўныя часткі — рухавік, кампрэсар і г.д.).

Расцэнкі на асобныя віды электроннай тэхнікі (смартфоны, сістэмныя дыскі, ноўтбукі і г. д.) вышэйшыя. З прэйскурантам цэн можна азнаёміцца на сайце.

Важна: для атрымання грашовай выплаты пры сабе неабходна мець пашпарт.

  • Бясплатны вываз буйнагабарытнай тэхнікі (у Мінску і Мінскім раёне) без выплат за тэхніку.

Каб скарыстацца дадзенай паслугай, трэба пазваніць на кароткі нумар 7383 альбо па тэлефонах +375 17 369 83 23; +375 17 369 83 63, +37529 626 88 57. Можна таксама пакінуць анлайн-заяву. У заяве неабходна ўказаць раён горада, адрас, кантактны тэлефон, від і колькасць тэхнікі, прозвішча, імя і імя па бацьку.

Вываз тэхнікі адбываецца пасля таго, як па раёне назбіраецца неабходная колькасць заявак. Супрацоўнікі прадпрыемства самі вынесуць тэхніку і пагрузяць яе.

ТАА «РэсайклПро»

rpro.by

Пункты прыёму: пр-т Партызанскі 2/4, вул. Лынькова 125

Гадзіны працы: панядзелак — пятніца з 8.30 да 17.00

Кантактныя тэлефоны: +375 29 110 33 04, +375 17 388 28 60

Арганізацыя ажыццяўляе:

  •  Прыём тэхнікі ад насельніцтва за грошы — ад 20 капеек за кг (пры наяўнасці ўсіх складовых частак прыстасавання і самастойнай дастаўцы тэхнікі ў пункт прыёму).

Расцэнкі на электронны лом і радыёэлементы могуць быць значна большымі і адрозніваюцца ў залежнасці ад віду дэталяў (з прэйскурантам можна азнаёміцца на сайце)

Важна: пры здачы электроннага лому неабходна прад’явіць пашпарт.

  •  Бясплатны вываз буйнагабарытнай тэхнікі без выплат за тэхніку.

Замовіць бясплатны вываз можна, пакінуўшы адпаведную анлайн-заяву на сайце альбо па тэлефонах: +375 29 392 14 92 (Velcom / Viber), +375 17 388 28 60 (гарадскі).

Заявы прымаюцца цягам працоўнага тыдня з панядзелка па пятніцу з 8.30 да 17.00. Служба вывазу працуе з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 20.00. Вынас тэхнікі і яе пагрузка ажыццяўляюцца супрацоўнікамі самастойна.

Утылізуйце непатрэбную бытавую тэхніку правільна і памятайце, што гэта ўклад не толькі ў нашае сёння, але і ў будучыню.

Ганна Валодзіна

1
1 / Адказаць
18.08.2018 / 00:40
Рэд. Дзякуй!
1
Нехта / Адказаць
19.08.2018 / 02:40
За такое гроши я из принципа выкину барахло на свалку или сам переработаю- разберу на алюминий, медь и т.д.

А вообще. учитывая цену на ту де комп. технику старую или смартфоны-планшеты, их даже о очень копеечным ценам можно толкнуть на барахолках в сотни раз выгоднее, чем за это могут заплатить лукашенковские халявщики-"переработчики" типа БелВТИ. Идёте вы лесом, короче.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру