У пункце пропуску Нацыянальны аэрапорт «Мінск» пагранічнікі затрымалі мужчыну, які спрабаваў пакінуць краіну па чужым пашпарце, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

7 жніўня ў час афармлення авіярэйсу «Мінск-Тбілісі» ў аднаго з пасажыраў быў выяўлены несапраўдны дакумент. Падчас разбіральніцтва высветлілася, што пашпарт належыць не прад'яўніку, а яго брату. Грамадзянін Расіі наважыўся на гэта парушэнне з-за сканчэння тэрміну дзеяння свайго дакумента.

У дачыненні да затрыманага распачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння дзяржаўнай граніцы. Яму пагражае буйны штраф і абмежаванне волі да двух гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0