У Міністэрства адукацыі з'явіліся свае герб і сцяг, паведамляе tut.by са спасылкай на pravo.by.

У апісанні эмблемы напісана: герб уяўляе сабой цёмна-сіні круг. У верхняй яго частцы намалявана сонца, на дыску якога размешчаны герб Рэспублікі Беларусь. Знізу — разгорнутая кніга.

«Сонца і кніга ўтвараюць стылізаваную выяву кветкі, пад лісткамі якой знаходзіцца насенне зялёнага колеру», — пазначана ў дакуменце. Эмблема ўжо з'явілася на сайце міністэрства. Размяшчаць яе будуць на граматах, сувенірах, у кабінетах прадстаўнікоў ведамства.

Што ж тычыцца сцяга, то з апісання вынікае: гэта палатно цёмна-сіняга колеру, у цэнтры якога размешчаны герб.

Сцяг можа ўздымацца на будынках міністэрства, а таксама арганізацый, якія ўваходзяць у яго структуру, на спартыўных і іншых святочных мерапрыемствах. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0