09.08.2018 / 15:40

У Валожыне з пнеўматыкі расстралялі бусла ФОТЫ 18

Параненага бусла знайшлі неабыякавыя людзі на вуліцы Леніна ў Валожыне. Птушку звазілі да ветэрынара, зрабілі аперацыю і аформілі ў прытулак для птушак.

«Пасля гэтага валожынцы звярнуліся да нас, ў дабрачынную арганізацыю «Ахова птушак», — кажа арганізатар прытулку Жанна.

«Мы падрыхтавалі ўсе неабходныя дакументы аб выманні птушкі з дзікай прыроды, забралі сабе. Напісалі заяву ў міліцыю, каб знайсці тых, хто страляў, але справу закрылі».

«Ахова птушак» — дабрачынная арганізацыя, якая займаецца рэабілітацыяй і вяртаннем у дзікую прыроду птушак. Арганізацыя ўтрымлівае спецыяльны прыют для птушак, які знаходзіцца ў вёсцы Маісеевічы пад Асіповічамі. Трапляюць у прытулак птушкі, якія пацярпелі ад жорсткасці людзей. Так, ратавалі ў арганізацыі саву, якая трапіла ў бітум, і бусла, якога збіў цягнік.

«Наша задача — выратаваць птушку, вярнуць яе ў прыроду, або забяспечыць умовы для пражывання, калі вяртанне немагчыма, як было ў выпадку з буслом, якога збіў цягнік і яму давялося ампутаваць крыло».

Наталля Тур, фота з архіва гераіні

1
так пішуцца артыкулы / Адказаць
09.08.2018 / 16:49
во поскудзь нейкая! каб цябе качкі стапталі!
1
так пішуцца артыкулы / Адказаць
09.08.2018 / 16:50
гэта ж наколькі трэба аскацініцца, каб у бусла страляць?
2
Рыгор / Адказаць
09.08.2018 / 16:57
Ну и изверги, а не люди...Птичку то зачем?Уже нет ничего святого у людей...
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру