09.08.2018 / 15:17

У Чувашыі вырабляюць малакапрадукты пад маркай «Беларускія традыцыі» ФОТАФАКТ 17

Гісторыю, якая адбылася з ім у Маскве, апісаў у сваім фэйсбуку Ігар Данілаў:

«Вырашыў я ў Маскве кефіру купіць — смагу прагнаць. Абраў прадукт з гандлёвай маркай «Беларускія традыцыі» — як быццам падтрымаць айчыннага вытворцу.

Адпіў, але смаку беларускіх традыцый не адчуў.

Павярнуў бутэльку і даведаўся, што вытворца гэтага пеннага напою — ААТ «Ядрынмалако» з Рэспублікі Чувашыя.

Такія вось традыцыі дружбы!

У Чувашыі (і не толькі) ведаюць-разумеюць, што давер расейцаў да беларускіх прадуктаў і тавараў вельмі высокі!

Ніякі Расспажыўнагляд з гэтай любоўю да беларускага нічога зрабіць не можа!»

0
LMI / Адказаць
09.08.2018 / 15:35
Нет у нас такога слова СВІТЛАГОР'Е. Гэта ўжо з украінскім акцентам неяк
0
Молочные реки / Адказаць
09.08.2018 / 15:36
Беларуские традиции, название украинское,зделано в Чувашии,пьют масквичи,  однако..
0
231 / Адказаць
09.08.2018 / 15:36
Свитлогорье - в названии какая-то украинско-российская помесь, мэйд ин Чувашия. 
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру