09.08.2018 / 15:42

ЗША пагражае Расіі новымі санкцыямі: аж да поўнай забароны экспарту і імпарту і палётаў «Аэрафлота» 48

Дзярждэпартамэнт ЗША абвясціў аб увядзенні новых санкцый супраць Расіі. Падставай для іх стала атака з выкарыстаннем хімічнай зброі на тэрыторыі краіны НАТА — атручванне экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі ў брытанскім Солсберы нервова-паралітычным рэчывам «Навічок».

У ЗША перакананыя, што за атакай стаяла Масква і, такім чынам, Расея парушыла амерыканскі Закон аб кантролі над хімічнай і біялагічнай зброяй і забароне яго ваеннага прымянення ад 1991 года. Гэты ж закон прымяняўся ў дачыненні да Сірыі і КНДР.

Парушэнне Закона аб хімзброі прадугледжвае ўвядзенне двух раўндаў санкцый. Першы ўступіць у сілу ўжо 22 жніўня. Другі ўводзіцца ў выпадку, калі краіна-парушальніца не выканала патрабаванняў закона на працягу трох месяцаў.

Дадатковы пакет санкцыяў падпісвае прэзідэнт ЗША пасля кансультацыі з Кангрэсам.

У Расіі новыя санкцыі назвалі «драконаўскімі», піша агенцтва ТАСС, а курс расейскага рубля рэзка ўпаў.

Першы раўнд санкцый адносна мяккі

Пад першыя абмежаванні падпадае экспарт у РФ ўсіх «адчувальных» тавараў і тэхналогій, звязаных са сферай нацыянальнай бяспекі ЗША.

Вашынгтон мае намер зрабіць шэраг выключэнняў з рэжыму новых санкцый: яны не закрануць космас, пасажырскія авіяперавозкі, а таксама праграмы «дапамогі Расеі і расейскаму народу».

Санкцыі абавязваюць Расею:

• Не ўжываць хімічную або біялагічную зброю (у тым ліку супраць сваіх грамадзянаў).

• Падаць «пераканаўчыя запэўніванні ў тым, што яна больш не будзе парушаць» палажэнні міжнароднага права.

• Дапусціць «правядзенне інспекцый на месцах ААН і міжнароднымі незалежнымі назіральнікамі з тым, каб гарантаваць, што ўрад не прымяняе хімічную зброю».

Другі раўнд — вельмі жорсткі

Другая частка санкцый прадугледжвае:

1) Паніжэнне ўзроўню двухбаковых дыпламатычных адносін або нават іх поўнае прыпыненне.

2) Фактычна, поўная забарона любога экспарту ў Расею амерыканскіх тавараў, за выключэннем прадуктаў харчавання.

3) Забарона імпарту Злучанымі Штатамі расійскіх тавараў, уключаючы нафту і нафтапрадукты.

4) Пазбаўленне права на пасадку ў ЗША самалётаў любой авіякампаніі, якая кантралюецца ўрадам Расеі (у першую чаргу гэта абмежаванне можа закрануць «Аэрафлот»).

5) Блакаванне Вашынгтонам крэдытаў Маскве па лініі міжнародных фінансавых арганізацый.

6) Забарону на выдачу Расіі крэдытаў амерыканскіх банкаў.

Па законе прэзідэнт ЗША павінен ўвесці як мінімум тры з шасці мер. У Дзярждэпе разлічваюць, што да другога пакета санкцый не дойдзе, «але гэта пытанне хутчэй да Расеі, а не да нас».

nn.by; фота Arisa Chattasa on Unsplash

45
Шерлок Холмс / Адказаць
09.08.2018 / 15:54
все понятно. травили США, это многоходовочка такая. Трамп же решил сделать Америку грэйт эгэйн. Правильно, надо развязать торговую войну с Китаем и слить Россию через подставу. Да уж, зря хлопали, тетя Хиллари до такого не додумалась бы.
26
Ужос / Адказаць
09.08.2018 / 15:55
На фоне всех этих событий очень хотелось бы узнать что стало с требованиями России к Великобритании относительно  отмытых средств олигархов
10
Алёхна / Адказаць
09.08.2018 / 16:07
Вельмі добра гасяць Расею. Чарговую "многоходовочку" - акупацыю Беларусі - дзядзя Пу правесці проста не паспее, дый сілёнак не хопіць. "Прощай, немытая Россия".
Паказаць усе каментары/ 48 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру