09.08.2018 / 16:40

Дзмітрыя Кавалгіна выключылі з АГП за «дыскрэдытацыю» 11

31-гадовы грамадскі актывіст Дзмітрый Кавалгін напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што 7 жніўня ён быў адлічаны з шэрагаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

«З фармулёўкай «за дыскрэдытацыю». Праўда, у чым яна заключалася, я так і не зразумеў. Гучалі выдатныя аргументы: я, аказваецца, нічога не рабіў, а тое, што рабіў — вельмі дрэнна», — напісаў Кавалгін.

Кавалгін раней узначальваў «Маладых дэмакратаў», моладзевае крыло АГП. Актыўна ўдзельнічаў у абароне Курапатаў, а таксама раёнаў Мінска ад забудоваў. У лютым у інтэрв'ю «Беларускаму партызану» ён раскрытыкаваў кіраўніка АГП Анатоля Лябедзьку.

«Новыя людзі не ідуць нам праз гэтыя вусы», — казаў Кавалгін пра Лябедзьку. Крытыкаваў «правадырызм» у АГП Дзмітрый і на апошнім з'ездзе партыі.

Новы старшыня АГП Васіль Палякоў у каментары «НН» адзначыў, што ў Кавалгіна меўся даўні канфлікт з кіраўніцтвам «праз інтэрв'ю, дзе ён прайшоўся па партыі». Па словах Палякова, Кавалгіна выключылі з фармулёўкай «нанясенне шкоды рэпутацыі партыі».

Васіль Палякоў адзначае, што канфлікт атрымалася б замяць, каб у гэтыя дні Кавалгін не патрабаваў пратаколы паседжанняў Палітрады АГП за апошнія тры гады.

У фэйсбуку Кавалгін адзначае, што сам Палякоў не выступаў за яго выключэнне з партыі. Але Палітрада «падаўляльнай большасцю галасоў» прыняла іншае рашэнне.

ЗП

5
Ігар / Адказаць
09.08.2018 / 16:57
Ну, дык правільна ж зрабілі. Трэба разбірацца ўнутры, а не выносіць смецце з хаты. Стварай сваю партыю для сваіх шкурных інтарэсаў.
8
Белачупакабра / Адказаць
09.08.2018 / 16:59
Галоўную задачу "выканалі" - да улады "прыйшлі", зараз можна і іншыя праблемы вырашаць. Смешна... Якая ўлада такая і апазіцыя.
5
?? / Адказаць
09.08.2018 / 17:00
А што плакацца? У цябе ж ёсць нейкае двіжэніе "Уперод", ціпа?
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру