09.08.2018 / 19:04

Украінскі амбудсмен апублікавала ФОТЫ крымскага палітвязня Алега Сянцова 7

Украінскі амбудсмен апублікавала фатаграфіі крымскага палітвязня Алега Сянцова, якога ў Расіі асудзілі за тэрарызм. Як патлумачыла ў сваім акаўнце ў Facebook Людміла Дзянісава, здымкі яна атрымала ад сваёй расійскай калегі Таццяны Маскальковай.

«Паводле інфармацыі, якую ёй [Маскальковай] перадалі, Алег актыўны, ходзіць глядзець тэлевізар, чытае кнігі, піша нешта час ад часу», — напісала Дзянісава. «Усе, цытую, дзівяцца, як ён вытрымлівае, стан яго здавальняючы», — дадала яна.

На фотаздымках адзначана дата — 9 жніўня 2018 года.

6
BND / Адказаць
09.08.2018 / 20:11
Усё ж лічу, што галаданне - не надта эфектыўны спосаб барацьбы..Такі спосаб, магчыма, спрацоўвае ў больш гуманістычных грамадствах, і там, дзе грамадская думка рэальна ўплывае на дзеянні ўлады. Аднак, гэта дакладна не сучасная РФ, ды і агулам постсавецкая прастора, дзе жыццё асобнага чалавека не каштуе нічога./ Здароўя сп.Алегу
9
Сенатор Макей / Адказаць
09.08.2018 / 22:00
Голодающий человек проявляет активность?

Посмотрите фильм Голод 2008 года, про ирландскую голодовку. Вот они голодали за свои убеждения.
9
самый Серый / Адказаць
09.08.2018 / 22:42
Здароўя, шмат сіл і магутнай вытрымкі сп. Алегу! Будзем маліцца аб хутчэйшым вяртанні з гэтага палону
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру