09.08.2018 / 20:46

Мінчанка прадавала мёд i крала ў кватэрах 3

Мінчанку падазраюць у тым, што яна заходзіла ў чужыя кватэры, прапанавала прадэгуставаць і купіць мёду, а потым крала ў гаспадароў грошы, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Пацярпелыя пенсіянеры звярнуліся ў міліцыю і сказалі, што да іх пазваніла ў дзверы невядомая жанчына і прапанавала купіць мёду. Падчас дэгустацыі яна здолела адцягнуць увагу гаспадароў і скрала торбу, дзе былі 300 рублёў.

Падазраванай стала беспрацоўная 39-гадовая мінчанка, якая за дзень да свайго затрымання здзейсніла яшчэ адзін крадзеж ($50 і 405 рублёў).

Жанчыне пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да трох гадоў.

0
смі / Адказаць
09.08.2018 / 21:10
Яна гэтым займалася дваццаць апошніх год. Хай столькі і шыя спяцоўку,пры плане,каб толькі на сон часу засталося, і дома,а не пад вартай...
1
Джанни Родари / Адказаць
09.08.2018 / 22:40
Любишь медок, - люби и холодок.)))
1
Владимирович / Адказаць
09.08.2018 / 23:06
Это был не пчеловод...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру