09.08.2018 / 21:51

Беларусы знішчылі самы багаты клуб Расіі. Дынама — Зеніт 4:0! ВІДЭА 93

Футбалісты мінскага «Дынама» сенсацыйна выйгралі ў піцерскага «Зеніта» з лікам 4:0 ў першым матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы.

Фота: Дзмітрый Брушко, Tut.by.

Гаспадары поля са стартавых хвілін імкнуліся кантраляваць мяч у сустрэчы з самым багатым клубам Расіі. Лік на 12-й хвіліне адкрыў Ураш Нікаліч, які са штрафнога абводным ударам накіраваў мяч у левы ніжні кут Юрыя Ладыгіна. У сярэдзіне першага тайма Уладзімір Хвашчынскі падвоіў перавагу ў ліку дынамаўцаў, своечасова згуляўшы на дабіванні ў штрафной «Зеніта». У канцы першага тайма ударам галавой Ніна Галавіч зрабіў лік 3:0.

У другім тайме мінчане выглядалі не так пераканаўча і гулялі пераважна ад абароны. Аднак на 67 хвіліне Ураш Нікаліч скарыстаўся адным з нешматлікіх шанцаў дынамаўцаў і зрабіў лік 4:0.

Другі тайм акрамя таго адзначыўся хуліганскімі паводзінамі заўзятараў гасцей на трыбунах: хтосьці спрабаваў выбегчы на поле, а нехта падрываў фаеры.

Праз тыдзень адбудзецца гульня ў адказ у Расіі. Калі «Дынама» здолее адстаяць агульную перамогу, у наступнай стадыі давядзецца гуляць з шатландскім «Хіберніанам» альбо з нарвежскім «Мёльдэ». Пераможца супрацьстаяння трапіць у групавы раўнд Лігі Еўропы.

1
Ганьба прагніўшаму палітбюро! / Адказаць
09.08.2018 / 21:54
вось што бывае, калі крычыш "ваш клуб гаўно" :)
3
Пыня оглоед / Адказаць
09.08.2018 / 21:56
Зенит без допинга и своих судей может только в подкидного дурака в карты играть. Там такая команда, что просто смешно.
2
инопланетный гость / Адказаць
09.08.2018 / 21:59
смех в зале)))
Паказаць усе каментары/ 93 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру