Галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына (справа) і карэспандэнт Deutsche Welle Паўлюк Быкоўскі (злева ўверсе) застаюцца за кратамі па «справе БелТА».

Яны сустракаюць чарговую ноч у ізалятары на Акрэсціна.

Журналістам інкрымінуецца, што яны мелі доступ да платнай стужкі дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА.

Апроч іх, па справе праходзяць рэдактары і журналісты TUT.by, Realt.by, «Беларусы і рынак» і некаторых іншых СМІ. Яны вызваленыя.

У адносінах да галоўнага рэдактара TUT.by Марына Золатавай справа перакваліфікаваная на «бяздзеянне службовай асобы». Гэты артыкул прадугледжвае ад штрафа да зняволення на 5 гадоў. Апроч таго, па ім могуць забараніць займаць кіруючыя пасады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0