Білеты на матч групавога турніру Лігі чэмпіёнаў паміж барыўскім БАТЭ і мадрыдзкім «Рэалам» будуць каштаваць 20 000, 50 000, 70 000 рублёў. Пра гэта паведамляе сёньняшні нумар газэты «Прессбол»

Матч пройдзе ў Менску 25 лістапада на стадыёне «Дынама», пачатак у 21:45.

Нагадаем, што ўчора зьявілася інфармацыя, што білеты паступяць у продаж 17 лістапада і будуць рэалізоўвацца паводле старой схемы: частка перададзена ў Барысаў, частка — ‑у менскія касы. Астатнія будуць распаўсюджвацца праз АБФФ «Падарожжа».

Пры такім падыходзе (асабліва пры неабмежаванай колькасьці продажу білетаў у адныя рукі) зноў яны будуць рэалізаваныя ў кароткія тэрміны ды ўзьнікне падстава для спэкуляцый. Пагатоў «Рэал» едзе ў Менск выключна для перамогі. Ён апярэджвае ў нашай групе «Зэніт» на два пункты, і ў нашай групе пакуль няясна, хто зойме другое месца.

***

Турнірнае становішча: Ювэнтус — 10, Рэал — 6, Зэніт — 4, БАТЭ — 2.

25 лістапада: БАТЭ — Рэал, Зэніт — Ювэнтус,
10 сьнежня: Ювэнтус — БАТЭ, Рэал — Зэніт.

«Ювэнтус» гарантаваў сабе пуцёўку ў плэй‑оф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?