10.08.2018 / 08:13

Уласнік міні-гатэля паставіў у душы схаваныя камеры і здымаў жанчын 10

Уласнік міні-гастэля ў Новай Зеландыі таемна зняў 34 жанчыны, якія прымалі душ, піша bbc.com.

Відэакамеры ён схаваў у бутэльках для шампуня.

Жанаты жыхар заліва Хоўк зрабіў 219 схаваных запісаў у перыяд ад снежня 2017 да лютага 2018. Ён таксама прызнаў, што размясціў гэтыя відэа на парнаграфічных сайтах, некаторыя нават з апісаннем.

Большасць пацярпелых - жанчыны да 30 гадоў. Камеры, якія здымалі, былі схаваныя такім чынам, што здымалі жаночае цела ад плячэй да каленяў, аднак твары таксама часта траплялі ў кадр.

Невядома, ці гэтыя бутэлькі з камерамі чалавек зрабіў сам, ці набыў у інтэрнэце.

Жанчыны спыняліся ў гатэлі на розныя тэрміны - ад адной ночы да двух тыдняў. Знайсці іх удалося паліцыі. У сумеснай заяве яны сказалі, што шакаваныя, раз'юшаныя, асаромленыя і зняважаныя дзеяннямі гэтага чалавека.

Мужчыну арыштавалі ў лютым. Паліцыі ён заявіў, што рабіў порна «дзеля вострых адчуванняў ад рызыкі быць злоўленым», - цытуе яго выданне Stuff.

Даведаўшыся, калі жанчыны пойдуць у душ, ён уключаў камеры пультам дыстанцыйнага кіравання, распавялі ў судзе. Уначы ён замяняў бутэлькі з шампунем і загружаў відэа на свой камп'ютар. Пасля размяшчаў відэаролікі на порнасайце, і заклікаў гледачоў пакідаць станоўчыя водгукі і заахвочваць яго рабіць больш запісаў.

Наведвальнікам порнасайта ён распавядаў аб нацыянальнасці і прафесіі жанчын, а таксама ў дэталях пісаў пра тое, што хацеў бы з імі зрабіць. Ён таксама распавядаў пра тое, як парушаў прыватнасць жанчын без іх ведама.

Паліцыя Новай Зеландыі выдаліла гэтыя відэа. Адвакат мужчыны папрасіў суд схаваць імя свайго кліента дзеля яго жонкі, якая мае праблемы са здароўем. Пракуроры былі супраць, заявіўшы, што: «Ёсць 34 ахвяры, самыя патаемныя фота якіх пайшлі па свеце».

Мужчыну прызналі вінаватым па 69 абвінавачваннях, сярод якіх: вытворчасць інтымных відэазапісаў і абразлівыя публікацыі. Яго выпусцілі пад заклад і канчаткова асудзяць у кастрычніку. Яму пагражае 14 гадоў зняволення.

9
Максим Дизайнер / Адказаць
10.08.2018 / 09:03
Пруфы на видосы есть?
30
Зiма / Адказаць
10.08.2018 / 09:03
Шмат каму цiкава назiраць праз дзiрку як дзеукi мыюцца. Гэта заужды было. А каб не здымалi на камеру, неабходна забаранiць парнуху у iнтэрнэце. Не разумею чаму гэта не зроблена да гэтай пары.
14
Гэля / Адказаць
10.08.2018 / 09:34
Вот как изобрести вечный двигатель, у мужиков мозгов не хватает. А как снять голую бабу из банки с шампунем - хватает. Видно шампунем у них все мозги вымыло.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру