10.08.2018 / 08:29

Краіны Афрыкі плануюць стварыць адзіную валюту 2

Супольны цэнтральны банк Афрыкі будзе заснаваны да 2043 года разам з адзінай афрыканскай валютай. Пра гэта заявіў кіраўнік Цэнтрабанка Егіпта Тарэк Амер па выніках форуму Асацыяцыі Цэнтральных банкаў Афрыкі ў Шарм-эш-Шэйху, піша rbc.ru са спасылкай на The Egyptian Gazette.

Ён адзначыў, што гэтая ініцыятыва павінна быць падтрымана кіраўнікамі афрыканскіх краін, якія павінны прыняць адпаведнае рашэнне.

«Акрамя таго, неабходна, каб афрыканскія краіны дасягнулі пэўнага эканамічнага і фінансавага ўзроўню, які звязаны з тэмпамі росту, узроўнем інфляцыі, памерам знешніх рэзерваў і бюджэтных дэфіцытаў», - заявіў Амер.

Кіраўнік ЦБ Егіпта таксама ўказаў, што неабходнае супрацоўніцтва і сумесныя дзеянні з боку афрыканскіх краін, каб супрацьстаяць выклікам свету, які хутка развіваецца.

У Асацыяцыю Цэнтральных банкаў Афрыкі ў уваходзіць 40 краін. 

1
⋆Апрель⋆ / Адказаць
10.08.2018 / 10:29
Так и до "Афросоюза" недалече.
0
Alex / Адказаць
10.08.2018 / 11:42
⋆Апрель⋆,

Ён ужо існуе :) З 2001 года.

 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру