10.08.2018 / 08:37

У Шуміліне чалавек згарэў ва ўласным доме

10 жніўня а 3:45 ночы паступіла паведамленне аб пажары дома ў гарадскім пасёлку Шуміліна, паведамляе прэс-служба Віцебскага ўпраўлення МНС.

У выніку пажару ў доме 9х9 м пашкоджаны дах, столь, сцены, маёмасць. У хаце ратавальнікі знайшлі цела 48-гадовага гаспадара. Прычына пажару высвятляецца.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру