10.08.2018 / 08:56

Мядзведзеў назваў санкцыі ЗША абвяшчэннем эканамічнай вайны 38

Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў лічыць, што ў выпадку ўвядзення новых антырасейскіх санкцый з боку ЗША дадзены крок можна будзе расцэньваць як абвяшчэнне эканамічнай вайны. Адпаведную заяву кіраўнік урада РФ зрабіў у пятніцу, на сустрэчы з супрацоўнікамі запаведніка ў Камчацкім краі, піша rbc.ru.

Адказваючы на пытанне аднаго з супрацоўнікаў пра новыя санкцыі, прэм'ер заўважыў, што не хацеў бы каментаваць размовы пра іх. «Але магу сказаць адно: калі следам будзе штосьці тыпу забароны дзейнасці банкаў або выкарыстання той ці іншай валюты, то гэта можна будзе назваць зусім проста: гэта абвяшчэнне эканамічнай вайны», — сказаў ён (цытата па ТАСС).

«І на гэтую вайну неабходна будзе рэагаваць — эканамічнымі метадамі, палітычнымі метадамі, а ў выпадку неабходнасці і іншымі метадамі. І нашы амерыканскія сябры гэта павінны разумець», — дадаў Мядзведзеў. 

Чытайце таксама: ЗША пагражае Расіі новымі санкцыямі: аж да поўнай забароны экспарту і імпарту і палётаў «Аэрафлота»

0
mmm / Адказаць
10.08.2018 / 09:31
Іншыя метады - гэта як? Атруціць Абаму?
43
АЛИСТЕР / Адказаць
10.08.2018 / 10:08
может  в покое оставите на мою родину...
8
Бенедзікт / Адказаць
10.08.2018 / 10:29
Якая эканамічная вайна, што нясе Мядзьведзеў? Вайна (у тым ліку і эканамічная), гэта калі церпяць абодва бакі. Як тут церпяць ЗША, ад таго, што наклалі санкцыі на міжнароднага тэрарыста - Расею (як і на Іран), - гэта цалкам незразумела.
Паказаць усе каментары/ 38 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру